Каля Зямлі праляціць астэроід Таўтаціс
У сераду, 12 снежня, у 9.40 па беларускім часе.
Таўтаціс размінецца з нашай планетай на адлегласці ў 6,93 млн кіламетраў (гэта ў 18 разоў далей за Месяц).
РІА "Новости" нагадвае, што астэроід мае памер у 5,4 км. Яго ўпершыню выявілі ў студзені 1989 года. Таўтаціс уваходзіць у групу патэнцыйна небяспечных астэроідаў. Наступны раз ён праляціць каля Зямлі 29 снежня 2016 года.
Адзначым, што 13 снежня кітайскі касмічны апарат праляціць у некалькіх сотнях кіламетрах ад Таўтаціса і, як чакаецца, зробіць якасныя здымкі.
Фота — NASA