Ізраіль разбамбіў штаб-кватэру ХАМАС
Сведкі паведамляюць пра “істотную шкоду”, нанесеную будынку ў сектары Газа. Інфармацыі пра загінулых і пацярпелых пакуль няма.
Прэс-служба ЦАХАЛа паведаміла, што ў ноч на 17 лістапада за шэсць гадзінаў аперацыі былі нанесеныя ўдары па 85 цэлях. Кропкавыя ўдары беспілотнікаў па аб’ектах у Газе сталі адказам па атаку ХАМАСа на Іерусалім, якая адбылася ў пятніцу, 16 лістапада. Ракета, запушчаная з Газы, выбухнула ў паўднёвым прыгарадзе Іерасуліму. Падобных выпадкаў не было з 1970 года, паведамляюць інфармагенцтвы.
Напярэдадні прэс-служба Арміі абароны Ізраілю абвясціла, што ізраільскія войскі завяршылі падрыхтоўку да магчымай наземнай фазы аперацыі ў сектары Газа. Намеснік міністра замежных справаў краіны Даніэль Аялон заявіў, што пытанне пра пачатак наземнай аперацыі вырашыцца максімум цягам двух дзён.