Ірыне Халіп дазволілі з'ездзіць да мужа

Як паведаміла Халіп у каментары сайту charter97.org, пра гэтае рашэнне ёй паведамілі 13 лютага ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага РУУС, дзе яна стаіць на ўліку. Да 3 красавіка журналістка можа наведаць у Вялікабрытаніі мужа і з'ездзіць у рэдакцыю "Новай газеты", дзе яна працуе.

У каментары Еўрарадыё яна паведаміла, што плануе сустрэць разам з мужам яго дзень народзінаў.

Разам з тым, адзначае Халіп, яна па-ранейшаму застаецца арыштанткай. У ліпені яе чакае новы суд, які будзе вырашаць, што рабіць далей.

Фота — spring96.org