Hurts едуць у Мінск!

Галоўная музычная сенсацыя мінулага года — брытанская каманда Hurts — выступіць у Мінску! Канцэрт нашумелага гурта запланаваны на 11 кастрычніка ў сталічным Палацы спорту.

Дэбютнік гурта  “Happiness” пабіў рэкорды па хуткасці набывання ў Брытаніі, у Польшчы ён стаў плацінавым, а ў Германіі, Швейцарыі і Расіі — залатым. Кліп Hurts на песню “Wonderful Life”, зняты ўсяго за 25 фунтаў стэрлінгаў, быў прагледжаны на YouTube больш за 20 мільёнаў разоў. Выступ Hurts на сёлетнім "Гластэнбэры" быў прызнаны найлепшым. А яшчэ каманда намінаваная на прэмію MTV European Music Awards у катэгорыі “Best Push Act”, ці “Прарыў года”.

Такім чынам, 11 кастрычніка Hurts зайграе ў мінскім Палацы спорту. Пачатак у 20.00. Кошт квіткоў ад 200 да 600 тысяч рублёў. Даведкі і замова квіткоў па тэлефонах velkom 3405106 i мтс 7511175.

Паводле www.ultra-music.com

Фота: www.apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі