Хакеіст "Дынама" і зборнай Беларусі трапіў у допінг-скандал

Такі вердыкт вынес дысцыплінарны камітэт Міжнароднай федэрацыі хакею, паведамляе сайт championat.com. Допінг-проба хакеіста, узятая 8 лютага пасля матчу алімпійскай кваліфікацыі ў Даніі, паказала наяўнасць у крыві спартоўца забароненага прэпарата метылгексанамін.

Гэты прэпарат адносіцца да групы стымулятараў. Ён павялічвае працаздольнасць, паляпшае настрой, узмацняе спальванне тлушчу. Ад 2009 году ён лічыцца забароненым.

Канчатковае рашэнне наконт дыскваліфікацыі Міхалёва будзе прынята пазней. Пакуль жа хакеісту забаронена выступаць як за зборную, так і за клуб.

Андрэю Міхалёву 35 гадоў. Кар'еру хакеіста пачаў у 1995 годзе ў сталічным "Юнацтве". З 2008-га гуляў за мінскае "Дынама".

Фота — hcdinamo.by