Гурт Metalgues стаў пераможцам "LIVEinROCK"

Пераможцамі рок-фестывалю "LIVEinROCK", які прайшоў у Полацку, стала наваградская каманда Metalgues. Як паведамляе Тузін Гітоў, у гэтым годзе маладыя гурты не надта імкнуліся на конкурс – было пададзена ўсяго 9 заявак. Прычым траціна гуртоў з’явілася на сцэне з рускамоўнымі праграмамі. Арганізатарка імпрэзы Марына Шэф кажа, што нягледзячы на сумную карціну конкурснай часткі, фэст будзе працягваць сваю дзейнасць і прыцягваць увагу тых, хто цікавіцца нацыянальнай культурай. Нагадаем, Metalgues стаў ужо чацвёртым пераможцам “LIVEinROCK”. Да яго лаўрэатамі станавіліся гурты Dа!Бл… з вёскі Нарач, Jenowa з Віцебску і “Інфра-чырвоны выдых” з Мінску.

Фота: www.ximik.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі