Green Day стварылі новае відэа (глядзім!)

Green Day апублікавалі просценькае відэа на адну з новых кампазіцый. Трэк "X-Kid" фігуруе на альбоме “iTre!” — апошняй пласцінцы трылогіі, якая выйшла ў каманды цягам апошніх чатырох месяцаў. Гурт вымушаны быў выпусціць “iTre!” раней тэрміна і адмяніць усе выступы напрыканцы гэтага — пачатку наступнага году ў сувязі са шпіталізацыяй саліста Білі Джо Армстранга. Тым часам, па некаторых гарадах ўжо развешаныя афішы выступаў Green Day у Расіі ў межах туру ў падтрымку іх альбомнай трылогіі "iUno!, iDos!, iTre!". Па выніках запісаў з канцэртаў і са студыі гурт плануе выпусціць дакументальны фільм "iQuatro!", які распавядзе пра стварэнне ўсіх трох альбомаў. Ці будуць там кадры з рэабілітацыйнай клінікі, дзе апошнія месяцы адпачывае Армстранг, невядома.

Паводле www.zvuki.ru

Фота: www.alt-sector.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі