Gods Tower выдалі новы альбом старых песень

Gods Tower нарэшце выдалі свой першы альбом пасля ўз’яднання гурта. На дыск, які атрымаў назву “Steel Says Last”, трапілі 11 трэкаў, але насамрэч толькі адна песня на альбоме – новая.


“У вольным перакладзе называецца яна “Людзі на балоце”, "People in the Swamp", – распавёў Еўрарадыё вакаліст гурта Леслі Найф. – Яна практычна новая, бо з тых далёкіх часоў засталася толькі мелодыя, лейтматыў. А ўсё астатняе давялося рабіць нанова. Апроч усяго, яшчэ і тэкст пісаўся літаральна перад запісам”.


Усе астатнія кампазіцыі альбому, ужо гучалі раней і добра вядомыя прыхільнікам творчасці Gods Tower. Дарэчы, цалкам верагодна, што Gods Tower пачнуць працу над новай пласцінкай, бо маюць свежы матэрыял. Пакуль жа музыканты рыхтуюцца да прэзентацыі ў Мінску 11 лістапада ды шэрагу канцэртаў, якія чакаюць Gods Tower ва Украіне і Малдове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі