Фестываль Stereoleto ўпершыню пройдзе ў Мінску

12 жніўня ў Мінску адбудзецца міжнародны музычны фэст Stereoleto. На фэсце, які пройдзе пад адкрытым небам, выступяць вядомыя замежныя выканаўцы музыкі ў стылях trip-hop, lounge, disco, house, Balearic, indie, electronic, d’n’b. Хэдлайнеры падзеі — легендарны брытанскі гурт Kosheen, суперпапулярны расійскі праект Tesla boy і безумоўныя фаварыты расійскай незалежнай сцэны — гурт Pompeya. Апроч гэтага, на мерапрыемстве выступіць самы паспяховы ўкраінскі электронны праект Tomato Jaws і таленавітае трыа з Вільні Proper heat. Гэтак жа на фэсце выступяць самыя актуальныя маладыя музыкі і гурты з Беларусі.

Фэст пройдзе на тэрыторыі парка DREAMLAND і парадуе ўсіх не толькі якаснай музыкай, але і маляўнічымі светлавымі шоў і перфомансамі. Да паслуг наведвальнікаў — бары, зоны адпачынку, інтэрактыўныя гульні. Таксама будзе арганізаваная камфортная VIP-зона з персанальным абслугоўваннем. 

Stereoleto — гэта не толькі музыка, але і непаўторная атмасфера сяброўскай летняй вечарынкі, дзе кожны зможа знайсці сабе забаву на ўласны густ. З нядаўніх часоў фэст пашырыў геаграфію правядзення на Маскву і Екацярынбург, у якіх зараз таксама праходзіць Stereoleto, упрыгожваючы сабой каляндар падзей і пакідаючы ў душах людзей глыбокія і прыемныя ўспаміны.

Фестываль Stereoleto пройдзе 12 жніўня ад 21:00 да 6.00

Кошт квіткоў: 80 000 – 150 000 тысяч беларускіх рублёў

Гарачая лінія і замова квіткоў: (044) 581 81 81

Да сустрэчы на Stereoleto Belarus 2011!

Stereoleto нарадзілася ў 2002 годзе ў Санкт-Пецярбургу. З гэтага лета зачараваная музыкай дзяўчына, што знаходзіцца на лагатыпе фэсту, асацыюецца з самай актуальнай міжнароднай серыяй сезону. За 10 гадоў існавання Міжнародны музычны фэст Stereoleto прызнаны самым вядомым расійскі фестывалем і адным з лепшых еўрапейскіх open-air'аў. У межах фэсту ўжо адбылося каля 300 жывых канцэртаў, на якіх выступілі: Fantastic Plastic Machine, Yonderboi, Stereo Total, Jimi Tenor, JJ Johanson, Asian Dub Foundation, The Orb, David Byrne, Gus Gus, Chicks on Speed, 2Raumwohnung, Mo'Horizons, Punk TV, Gus Gus, Telepopmusic, Gotan Project, AIR, Sparks, Datarock, DJ Krush, Ladytron, Brazilian Girls, Junior Boys, Future sounds of London, Morcheeba, Royksopp і шматлікія іншыя вядомыя музыкі. За час свайго існавання фэст праходзіў 3 разы ў Маскве, 1 раз — у Екацярынбургу, і вось цяпер — у Мінску!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі