Еўрасаюз нагадвае Беларусі аб правах чалавека

Пра гэта ў сераду на брыфінгу ў Брусэлі заявіла Мая Качыянчыч, афіцыйная прадстаўніца кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан. Па яе словах, Беларусь павінна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека. Яна падкрэсліла, што Мінску варта прыслухоўвацца да рэкамендацый, адрасаваных яму з гэтай нагоды.

Па словах Качыянчыч, якія перадае interfax.by, у сферы правоў чалавека "за Беларуссю ўважліва назіраюць". Таксама прадстаўніца Эштан адзначыла, што ў Брусэлі прынялі да ўвагі даклад МЗС Беларусі пра парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету.

Фота — сайт Еўракамісіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі