У Беларусь вяртаецца марознае надвор'е

Калі ў пятніцу, 8 сакавіка, удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, дык ужо ў суботу тэрыторыя нашай краіны патрапіць пад уплыў арктычных антыцыклонаў. Уначы будзе ад 7 да 13 марозу, на Віцебшчыне — да 19 градусаў ніжэй за нуль. Удзень — ад нуля да 6 марозу.

У нядзелю ў начныя гадзіны прагназуецца 11-17 градусаў марозу, на поўначы — да 21 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца 2-8 марозу. Кароткачасовы снег магчымы толькі на поўдні краіны.

У панядзелак уначы — 12-18 марозу, месцамі — да 20-23, на поўдні — ад 6 да 11 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 2 да 8 градусаў марозу.

У сераду, 13 сакавіка, уначы чакаецца ад 12 да 23 марозу, удзень — ад 1 градуса марозу на Брэстчыне — да 8 марозу на Віцебшчыне, паведамляе БЕЛТА.

Удзень 8 сакавіка чакаецца ад 3 марозу да 3 цяпла, без ападкаў

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі