Depeche Mode прыедуць у Мінск з новым альбомам?

Расійскі сайт dmfan.ru паведамляе, спасылаючыся на папярэднюю інфармацыю ад арганізатараў, што летам наступнага года Depeche Mode могуць праехацца з турам у падтрымку будучага альбома па Ўсходняй Еўропе.

У тым ліку, гурт можна наведаць 22 чэрвеня — Маскву, 24 чэрвеня — Санкт-Пецярбург, 27 ліпеня — Мінск і 29 ліпеня — Кіеў. Можна чакаць, што ў летні перыяд канцэрты пройдуць на адкрытых пляцоўках.

23 кастрычніка 2012 года, нагадвае сайт, у Парыжы адбудзецца прэс-канферэнцыя гурта Depeche Mode на якой будуць анансаваныя дэталі новага турнэ і будзе названая дакладная дата выхаду новага альбома. Аналагічная прэс-канферэнцыя ў 2008 годзе праходзіла ў Берліне, за шэсць месяцаў да выхаду альбома "Sounds Of The Universe".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі