Coldplay рыхтуюць “Live 2012” (глядзім трэйлер)

19 лістапада ўбачыць свет канцэртны альбом Coldplay “Live 2012”. На сайце гурта паведамляецца, што пласцінка будзе выдадзеная на CD, DVD і Blu-ray. У альбом увойдуць лепшыя моманты туру Coldplay у падтрымку апошняй пласцінкім “Mylo Xyloto”: канцэрты ў Парыжы, Манрэалі і выступ на галоўнай сцэне фэсту “Гластэнбэры”. Рэжысёрам дыску выступіў Пол Дагдэйл, раней вядомы сваімі працамі над фільмамі пра Адэль і The Prodigy. “Live 2012” стане першым канцэртным альбомам Coldplay за апошнія 9 гадоў, калі не ўлічваць рэліз пад назвай “LeftRightLeftRightLeft”, які бясплатна раздаваўся ў Сеціве і на канцэртах у 2009 годзе.

Фота: www.telegraph.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі