Чэхія адзначае Дзень незалежнасці

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі адбылася гэтак званая “аксамітная рэвалюцыя”, у выніку якой у краіне завяршылася эпоха камуністычнага ўплыву. Супярэчнасці паміж Чэхіяй і Славакіяй нарасталі і ўлетку 1992 года лідары рэспублік дамовіліся пра раздзяленне краіны.

1 студзеня 1993 году ўтварылася незалежная Чэхія. Аднак дата 28 кастрычніка дагэтуль лічыцца адной з найважнейшых у гісторыі краіны.

У 1999 годзе Чэхія ўступіла ў НАТО, а ў 2004 годзе — у Еўрапейскі саюз. Яшчэ праз тры гады краіна ўвайшла ў Шэнгенскую зону.

Сёння ў Чэхіі жыве амаль 10,5 мільёнаў чалавек. У сталіцы краіны Празе — 1 мільён 233 тысячы жыхароў.