Чавес вярнуўся ў Венесуэлу

Уга Чавес выступаў упершыню пасля перанесенай аперацыі, якую яму зрабілі на Кубе. Прэзідэнт выйшаў на балкон палаца і звярнуўся да прысутных, сказаўшы, што абавязкова пераможа ў барацьбе са сваёй хваробай, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што на Кубе дактары выдалілі Чавесу ракавую пухліну.