Бульбяныя рулеты ад Еўрарадыё!


26 лістапада ў сталічным клубе Фабрык ладзіцца чарговы веганскі кірмаш "Спачуванню няма межаў", падчас якога адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам гуртоў The Blackmail, Barbados, The Silicon і многіх іншых. Акрамя музыкі на мерапрыемстве прадугледжаны хэнд-мэйд кірмаш, відэапрагляды ды іншае. Зразумела, што не абыдзецца і без традыцыйнай веганскай ежы. На гэты раз можна будзе адшукаць “Бульбяныя рулеты ад Еўрарадыё”, якія будуць прыгатаваныя паводле рэцэпту Паўла Валер'евіча “Pavel Valerjevič”» (facebook) – пераможцы конкурсу на лепшы веганскі рэцэпт, які ладзіўся на Еўрарадыё. Кірмаш стартуе 26 лістапада аб 11 гадзіне. Уваход – 10 тысяч рублёў. Па словах арганізатараў, усе грошы ад продажу квіткоў пойдуць на рахунак звярынага прытулку “Новы Дом”.

Мерапрыемства ў сац.сетках: http://vkontakte.ru/event32036837

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі