"Бронзавы Робі" выпусціць новы альбом

На 5 лістапада прызначаны рэліз сольнага, дзевятага па ліку альбома Робі Ўільямса “Take The Crown”. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт спевака. Пласцінка будзе мець два варыянты. Так, “Regal” – гэта стандартны альбом з “бронзавым профілем” Робі на вокладцы. “Roar” – другая версія альбома, якая выйдзе абмежаваным тыражом. Тут на вокладцы профіль Робі такі ж бронзавы, але заходзіцца ў крыку. Таксама плануецца і “дэлюксавая” версія пласцінкі. Яна будзе таўсцейшая за звычайную дзякуючы яшчэ дзвюм песням і тром кліпам пра запіс альбома. Часопіс Music Week ужо ацаніў “Take The Crown” і паабяцаў шэраг поп-хітоў ад Робі.

Па матэрыялах zvuki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі