Брэсцкія студэнты будуць патруляваць вуліцы

Бліжэйшым часам на патруляванне выйдуць чальцы студэнцкага аддзела аховы правапарадку “Алмаз” Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнты ўніверсітэта імя Пушкіна ўжо бралі ўдзел у патруляванні.

Студэнты з “Алмаза” ўжо маюць досвед супрацы з міліцыяй. Улетку яны дапамагі знішчыць плантацыі канопляў і маку ды нават затрымалі наркадылера пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы.

Трэніроўкі "алмазаўцаў" па рукапашным боі, якія раней праводзіліся зрэдку, цяпер стануць рэгулярнымі. Студэнты выйдуць на патруляванне без зброі, але з імі вядуцца заняткі па вывучэнні стралковай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі