Без Білета выпраўляюцца ў касмічнае турнэ

Гурт “Без білета” выпраўляецца ў тур-палёт па Сонечнай сістэме з заездам у беларускія гарады, а таксама ў Санкт-Пецярбург і Маскву. Падчас туру жыхары больш як 10 гарадоў змогуць пазнаёміцца з новым альбом гурта “Звезда” і паглядзець на касмічнае шоў “безбілетнікаў”. Паводле словаў Віталя Артыста, у тур каманда вязе дапоўненую праграму, якая дазволіць кожнаму гледачу нараўне з гуртом стаць удзельнікам касмічных прыгод.

Да таго ж, “Без білета” аб’явілі конкурс на візуалізацыю песні “Музыка — это жизнь”. Дастаткова абраць любы радок ці вобраз з песні і даслаць сваё фота на тэму на адрас bezbileta.net@gmail. Канчатковая мэта — праілюстраваць сіламі прыхільнікаў усю песню. Сачыць за запаўненнем тэкста фотаздымкамі можа будзе на сайце гурта www.bezbileta.net. Кожныя два тыдні гурт будзе вызначаць найбольш актыўных удзельнікаў конкурсу і ўзнагароджваць іх запрашальнікамі на канцэрты і прызамі. Вынікі першага туру конкурса будуць падведзеныя 1 лютага. Пазнаёміцца з працамі ўдзельнікаў можна будзе на канцэрце 7 сакавіка ў сталічным клубе Re:Public.

Графік туру:

2 лютага – Брэст, Лядовы палац

3 лютага – Гродна, Абласная філармонія

11 лютага – Віцебск, клуб "Энергія"

16лютага – Баранавічы, клуб "Рай"

24 лютага – Санкт-Пецярбург, ГлавClub

25 лютага – Масква, клуб PIPL

1 сакавіка – Гомель, АКЦ

4 сакавіка – Магілёў, клуб "Ліга"

7 сакавіка – Мінск, Re:public

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі