Бензін падаражэе яшчэ на 3%

У Беларусі рыхтуецца рашэнне аб чарговым падвышэнні цэнаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 3%. Аб гэтым паведамляе газета “Наша Ніва” са спасылкай на агенцтва “Прайм-ТАСС”. Заўважым, што апошні раз у Беларусі цэны на паліва падвышаліся з 21 ліпеня і таксама на 3%. Магчыма, што наноў кошты падымуцца яшчэ ў жніўні.

Нагадаем, што пасля нашумелай акцыі аўтамабілістаў 7 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка загадаў знізіць кошты на паліва і павышаць іх паступова. Кіраўнік краіны абгрунтаваў гэта тым, што людзі павінны прывыкнуць да новых цэн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі