Беларусы атаварваюць рублі
Значны рост рознічнага тавараабарачэння можа быць выкліканы як падвышэннем цэн, гэтак і ажыятажным попытам у сувязі з чаканнем такога падвышэння.
Насельніцтва Беларусі павялічыла ў 1 квартале 2011 г. спажыванне як харчовых, гэтак і нехарчовых тавараў, адзначаецца ў справаздачы Белстата.
Паводле Белстата, ў І квартале беларусы набылі прадуктаў харчавання на 9092,5 млрд рублёў (каля 2,981 млрд долараў), а нехарчовых тавараў — на 8632,1 млрд рублёў (прыкладна 2,741 млрд долараў). У параўнанні з І кварталам 2010 года аб'ём продажу прадуктаў харчавання ўзрос на 18,4%, нехарчовых тавараў — на 24,7%.
Рознічнае тавараабарачэнне ў параўнанні з І кварталам 2010 г. павялічылася ў супастаўных цэнах на 24,9%.