Беларусь трапіла ў спіс асноўных ворагаў Расіі

Такія вынікі паказала сацыялагічнае апытанне, зладжанае расійскім фондам «Грамадскае меркаванне», паведамляе “Газета.ру”. Амаль палова апытаных перакананыя, што ў Расіі ёсць краіны-ворагі.

Месцы ў першай пяцёрцы размеркаваліся наступным чынам: ЗША — 26%, Кітай — 13, Грузія — 5, Японія — 3. А вось на пятае месца з 2 працэнтамі трапіла Беларусь. Дзесяць гадоў таму, пасля такога з даследвання, нашай краіны і блізка ў ворагах не было. Тады пятае месца займаў Ірак.

Аналітыкі адзначаюць, што ворага ў Беларусі нашы ўсходнія суседзі пачалі бачыць толькі апошнім часам. Прычына гэтаму – фільмы і рэпартажы аб нашай краіне на расійскім ТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі