Беларус скраў у сабутэльніка кіцель з ордэнамі

Як піша сайт konkretno.ru, здарэнне адбылося пасля распіцця алкагольных напояў у кватэры 61-гадовага пецярбуржца. Пенсіянер для сумеснага адпачынку запрасіў да сябе малазнаёмых мужчын. Праз нейкі час ён пайшоў спаць, а калі прачнуўся, то не знайшоў сваіх сабутэльнікаў. Разам з імі з кватэры знік кіцель яго бацькі, палкоўніка войскаў урадавай сувязі.

На кіцелі былі дзяржаўныя ўзнагароды — 3 ордэны, 8 медалёў ды іншыя знакі адрознення. Акрамя таго, з кватэры зніклі смокінг, скураная куртка ды іншыя прадметы. Агульны кошт крадзенага склаў каля 3 тысяч долараў.

Затрыманы беларус пражываў у Пецярбургу без рэгістрацыі і працаваў мулярам на будоўлі. Раней яго ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці.

Падазроны паказаў месца захоўвання ўзнагародаў і іншых скрадзеных рэчаў. На яго пачалі крымінальныя справы за крадзеж і за набыццё і збыт дзяржаўных узнагародаў.

Фота — slando

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі