БАТЭ згуляе таварыскі матч з маскоўскім ЦСКА

Гэты матч стане для “армейцаў” апошняй рэпетыцыяй перад аднаўленнем расійскай прэм’ер-лігі. 9 сакавіка чырвона-сінія правядуць сустрэчу ў Самары супраць “Крылаў Саветаў”. А барысаўчане ў сваю чаргу перад матчам з ЦСКА згуляюць у плэй-оф Лігі Еўропы з турэцкім “Фенербахчэ”.

Тым часам 10 лютага БАТЭ завяршыў свой “турэцкі збор” нічыёй у таварыскім матчы з “Мілсамі” (Малдова) — 0:0. Напярэдадні каманда Віктара Ганчарэнкі таксама разышлася з мірам з балгарскім “Літэксам” — 0:0, а да гэтага выйграла ў пецярбургскага “Зеніта” — 1:0 і саступіла ташкенцкаму “Пахтакору” — 3:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі