БАТЭ не змог перайграць “Лінфілд”

Сустрэча прайшла 13 ліпеня ў Белфасце. Гэта была першая сёлетняя гульня БАТЭ ў Лізе Чэмпіёнаў.

Гаспадары адкрылі лік ужо на 5-ай хвіліне. Вызначыўся нападаючы гаспадароў Дэрыл Фордайс. Праз паўгадзіны барысаўскі бразілец Рэнан Брэсан з пенальці аднавіў раўнавагу. У другім тайме галоў не было.

Сустрэча ў адказ пройдзе праз тыдзень у Барысаве. Нягледзячы на не зусім прыемны для БАТЭ вынік, шанцы на выхад у наступны этап у барысаўчан неблагія.