Apple прадставіла новы iPhone 4s
Вонкава мадэль не адрозніваецца ад iPhone 4.
Учора вечарам у Купертына выканаўчы дырэктар Apple Цім Кук прадставіў iPhone пятага пакалення - iPhone 4S. Вонкава мадэль не адрозніваецца ад iPhone 4, але яна абсталявана больш магутным “жалезам”, паведамляе onliner.by. Яна мае двух'ядравы працэсар А5, новую 8-мегапіксельную камеру і новы графічным чып.
У продажы з'явяцца тры версіі iPhone 4S - з 16, 32 і 64 ГБ убудаванай памяці. У ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Японіі новы тэлефон ад Apple можна будзе купіць з 14 кастрычніка, замовы можна пакідаць з 7 кастрычніка. Да канца месяца смартфон дабярэцца яшчэ да 28 краін, а да 2012 года - яшчэ да 70.
Варта адзначыць, што навінка ад Apple расчаравала як прыхільнікаў маркі, атк і інвестараў. За першыя гадзіны пасля прэзентацыі акцыі амерыканскай кампаніі страцілі ў цане 5%.