"Аперацыю "Арго" ўсё ж пакажуць у Мінску

Сусветная прэм'ера карціны Бэна Афлека прайшла ўвосень. Але тады "Кінавідэапракат" не стаў купляць стужку.

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Васіль Коктыш "Комсомольской правде", "Аперацыю "Арго" пакажуць з 14 па 20 сакавіка ў кінатэатры "Беларусь". Калі ажыятаж будзе вялікім, то паказ фільма працягнецца. Раней у каментары Еўрарадыё Коктыш выказваў меркаванне, што фільм пакажуць у кінатэатры "Ракета".

Дарэчы, фільм "Аперацыя "Арго" яшчэ да "Оскара" сабраў амаль усе галоўныя кінаўзнагароды года. Афлека ўзнагародзіла Гільдыя прадзюсараў і Асацыяцыя тэлекрытыкаў ЗША і Канады. Брытанскія акадэмікі ўручылі прэмію BAFTA таксама Афлеку — і як лепшаму рэжысёру, і за лепшы фільм. Рэжысёр атрымаў "Залаты глобус" у намінацыях "Лепшы рэжысёр" і "Лепшы драматычны фільм". У карціны ёсць таксама прэмія ў галоўнай намінацыі Гільдыі рэжысёраў ЗША.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі