Аляксандр Гутар заплаціць БАТЭ 180 тысяч долараў

Такое рашэнне ў аўторак прыняла Беларуская федэрацыя футбола.

Як паведамляе "Прессбол", кампенсацыю за Аляксандра Гутара можа таксама выплаціць клуб, які набудзе гульца.

Гутар кажа, што 180 тысяч долараў — гэта сума, якую вызначыла федэрацыя. Ён яе лічыць не самай вялікай. Барысаўскі клуб, верагодна, хацеў атрымаць большую суму, але яе памер Гутар назваць адмовіўся. Таксама ён не стаў агучваць варыянты свайго працаўладкавання.

Дарэчы, трансферны кошт Аляксандра Гутара складае 400 тысяч еўра.

ФК БАТЭ не задавольвае рашэнне па "справе Гутара" і ён збіраецца падаваць апеляцыю ў вышэйшую інстанцыю. "Найперш мы змагаемся за вяртанне Гутара ў клуб", — кажа гендырэктар ФК БАТЭ Міхаіл Дземянцэвіч.

Нагадаем, Аляксандр Гутар скарыстаўся палажэннем аб трансферах федэрацыі, паводле якога гулец, які на працягу сезона згуляў менш за 10% афіцыйных матчаў клуба, мае права на аднабаковае скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду. Адзначым, што кантракт у Гутара з БАТЭ дзейнічаў да 2015 года.

Аляксандру Гутару 23 гады, ён нарадзіўся ў Мінску, там жа пачынаў займацца футболам. У БАТЭ — з 2006 года, 5 гадоў гуляў за дубліруючы склад. У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ, бронзавым прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Па выніках сезона 2011 года быў прызнаны лепшым футбалістам краіны, лепшым брамнікам. Аднак у пачатку сезона 2012 года згубіў месца ў асноўным складзе каманды Віктара Ганчарэнкі, які больш давяраў дасведчанаму Андрэю Гарбунову (ён перайшоў у Барысаў з гродзенскага "Нёмана"). Летам 2012-га Гутар гуляў у складзе алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі ў Лондане

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі