“Аквариум” спыняе сваё існаванне

Перад гэтым гурт дасць некалькі канцэртаў і сыграе на трох буйных расійскіх летніх фэстах: “Дикая мята”, “Усадьба Джаз” і “Рок над Волгой”. Паводле слоў Грабеншчыкова, 23-гадовы тур гурта “Аквариум” падышоў да заканчэння. І цяпер каманда сыходзіць “некуды ў партызаны”. Музыка дзіўным чынам сцвярджае, што “ніхто не будзе ведаць, дзе ён, і ад яго застанецца толькі голас”. Увечары 18 сакавіка на сайце kroogi.com з’явіцца новая песня “Аквариума”. Грабеншчыкоў запэўнівае, што “Хавай меня, хавай” напісаная ў 1980-х. І гэта страшная песня. Апроч гэтага, да лета “Аквариум” выдасць новую пласцінку і міні-альбом, у які ўвойдуць 6 кампазіцый. І ўвогуле, здзіўляе Грабеншчыкоў, планы ў гурта вялікія, але, як сапраўдныя партызаны, музыкі пра іх нічога не распавядаюць і “захоўваюць свабоду перасоўвання”.

Фота: www.hotres.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі