Ахвярамі тайфуна "Пабло" сталі 82 чалавекі (відэа)
Ён абрынуўся на Філіпіны і стаў самым магутным за 20 гадоў.
У аўторак раніцай тайфун дасягнуў найбуйнейшай у краіне выспы — Мінданао з насельніцтвам 10 мільёнаў чалавек. Вецер з хуткасцю да 175 км на гадзіну з карэннем вырываў з зямлі дрэвы. Адначасова пачаліся залевы, а за імі — паводка.
Як паведамляе РІА "Новости", агулам пацярпелі больш за 120 тысяч філіпінцаў, 21 чалавек лічыцца зніклым без весткі.

Фота — AFP, Reuters