Афрыка [10]: А на салодкае — пінгвіны!

Кейптаўну пашанцавала літаральна з усім: пачынаючы ад геаграфічнага становішча ды вельмі мяккага клімату і заканчваючы багатымі флорай з фаўнай. Натуральна, скажаце вы, у кожнай краіне яна па-свойму багатая і разнастайная. Але калі выходзіш з кавярні, падыходзіш да берага і — бачыш марскіх ільвоў проста ў вадзе ля драўлянага мастка, а потым ад'язджаеш ад горада ў бок Мыса Добрай Надзеі — і бачыш сапраўдных пінгвінаў, ад захаплення пачынае адымаць мову!

Ля Кейптаўна знаходзіцца выспа марскіх ільвоў і бераг пінгвінаў. Ільвы лёгка робяць заплывы да мацярыка, каб пахарчавацца рыбкай, якой кормяць іх турысты і рыбакі. А львамі час ад часу прыплываюць пажывіцца вялікія белыя акулы, іх галоўныя ворагі.

Кажуць, што пінгвінаў калісьці даўно прыбіла на вялікай ільдзіне да берагоў Паўднёвай Афрыкі. Тады там было некалькі пар, але людзі сталі за імі даглядаць — і ў выніку цяпер іх каля 70 пар. На іх прыходзяць паглядзець турысты, але, натуральна, турбаваць, карміць і дакранацца забаронена (хоць так ахвота!). Яны зусім маленькія, можа, 40-50 см у вышыню, рухаюцца павольна і мала, таму яны выглядаюць, як дзесяткі. Клімат іх задавальняе: відаць, таму, што на "іх" беразе дзьме моцны халодны вецер, а вада рэдка праграваецца да 5 градусаў.

У ваколіцах горада таксама знаходзіцца кракадзілавая ферма. Тут жыве каля 1000 такіх драпежнікаў! За імі даглядаюць людзі: напрыклад, пры нас іх кармілі куранятамі. Палову з агульнага ліку гэтых жывёлаў людзі выпускаюць на волю, а палову пускаюць на торбачкі, абутак і кракадзілавы тлушч, які з'яўляецца самым моцным у свеце антыбіётыкам.

А гэта — парк для львоў. Як вядома, у Афрыцы не водзяцца тыгры, а львы могуць жыць толькі на волі. Але гэты парк спецыялізуецца на тым, каб выратоўваць ільвоў з заапаркаў, цыркаў і іншых "турмаў" для жывёл. Але такія жывёлы ніколі не змогуць выжыць у дзікай прыродзе, менавіта таму іх селяць тут: кормяць, даглядаюць, шукаюць ім апекуноў, якія плацяць за побыт і ежу львоў. І, каб яшчэ хоць нейк зарабіць ім на чарговую цукровую костку, паказваюць турыстам. 

Чакайце новых падарожных цыклаў на Еўрарадыё!

== Афрыканская вандроўка ==