Адкапалі самы старажытны горад Еўропы
Ён знаходзіўся на месцы цяперашняга балгарскага горада Правадзія, у 40 кіламетрах ад чарнаморскага порта Варны.
Археолагі высветлілі, што там здабывалі соль яшчэ 7 тысяч гадоў таму. Тады ў горадзе жылі 300-350 чалавек. Яны выпарвалі соль рознымі метадамі, не толькі ўжывалі яе ў ежу, але і выкарыстоўвалі ў якасці абменнай валюты.
Як паведамляе сайт vesti.ru, былі адкапаныя рэшткі сценаў, якія ў шырыню дасягалі двух метраў, а ў вышыню — трох. Па словах даследчыкаў, гэта — найстарэйшы ўзор фартыфікацыйных збудаванняў на тэрыторыі Еўропы.