250 тысяч акаўнтаў Twitter узламаныя

Пра гэты інцыдэнт паведаміў дырэктар па інфармацыйнай бяспецы кампаніі Боб Лорд.

Twitter адразу ж ануляваў паролі меркаваных ахвяраў узломшчыкаў і праінфармаваў іх аб гэтым па электроннай пошце.

Па словах Лорда, хакерская атака “з’яўляецца справай рук прафесіяналаў”. Дырэктар па інфармацыйнай бяспецы Twitter таксама лічыць, што яна падобная да нядаўніх узломаў сайтаў амерыканскіх газет New York Times і Wall Street Journal.

Пацярпелыя ад выхадак хакераў выдання раней паведамілі, што напад на іх серверы быў здзейснены з Кітая, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі