R.E.M. ладзіць віктарыну

28 лютага R.E.M. прадставяць свой новы альбом “Collapse Into Now” на струменевым музычным сэрвісе Spotify.

Праслухаць 12 трэкаў новага тварэння гурта змогуць толькі прэміяльныя карыстальнікі сэрвісу ў Вялікабрытаніі, Іспаніі, Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландах і Фінляндыі. Для іх таксама будзе праведзена віктарына, дзе галоўнымі прызамі стануць падпісаная музыкамі каманды гітара Fender Squier Stratocaster і бесправадная музычная сістэма Sono S5.

Афіцыйная дата выхаду альбома ў Еўропе - 7 сакавіка.

Фота: www.mp3videomusics.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі