"Разбітае сэрца пацана" выдае новы альбом

Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з лідараў "РСП" Павал Радніцкі.

Радніцкі: "У першую чаргу, змены музычныя. Мы сталі больш сталымі, сталі больш сур'ёзна ставіцца да таго, што мы робім. Калі раней быў проста сцёб, то цяпер праз сцёб мы хочам данесці рэчы важныя для кагосьці".

Радніцкі кажа, што пасля канцэрту альбом можна будзе спампаваць. Не выключана, што такую магчымасць музыкі прадаставяць меламанам ужо праз дзень.