Раян Гослінг заменіць Ды Капрыё ў Клуні

Раян Гослінг («Дзённік памяці», «Злучаныя штаты Ліланда») можа зняцца ў палітычным трылеры Джорджа Клуні замест Леанарда Ды Капрыё.  Здымкі праекта па п'есе Бо Вілімана павінны пачацца вясной наступнага года. Падзеі фільма «Фарагут-Норт» разгортваюцца ў недалёкім мінулым – падчас прэзідэнцкай выбарчай гонкі 2004 года. Нагадаем, што Джордж Клуні плануе паставіць гэту карціну з 2007 года, аднак толькі нядаўна ён здолеў атрымаць фінансаванне пад праект.

Фота: cinematicpassions.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі