Расійскі нафтаправод у абыход Беларусі пабудуюць у сціслыя тэрміны

Будаўніцтва расійскага трубаправода з Унечы на Браншчыне да Прыморска ў Ленінградскай вобласці можа адбыцца ў сціслыя тэрміны.

Пра гэта 8 ліпеня заявіў першы віцэ-прэм’ер Расіі Сяргей Іваноў. Паводле яго словаў, гэтая спешка выкліканая жаданнем павялічыць аб’ёмы нафты, якая ідзе на экспарт.

Нагадаем, праект будаўніцтва другой чаргі Балтыйскай трубаправоднай сістэмы ў абыход Беларусі ўзнік на пачатку 2007 года пасля беларуска-расійскага нафта-газавага канфлікту.

Яшчэ ў чэрвені кіраўнік “Транснафты” Сямён Вайншток заявіў, што яго кампанія гатовая распачаць будаўніцтва ў ліпені, калі такое рашэнне прыме расійскі ўрад. Як чакаецца, магутнасць новага трубаправоду складзе 50 мільёнаў тон нафты у год.

Расійскія аналітыкі сцвярджаюць, што пасля ўвядзення яго ў дзеянне Расія зможа адмовіцца ад транзіта нафты праз Беларусь і Польшчу па нафтаправоду “Дружба”.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі