Расійскі гурт LUMEN у Мінску правядзе запіс канцэртніка

21 лістапада ў клубе Рэактар LUMEN сыграе канцэрт і правядзе запіс канцэртнага альбома. Праўда, такі запіс будзе праводзіцца не толькі ў Мінску. Падчас сёлетніх гастроляў гурт мае намер запісваць кожны канцэрт. Такім чынам, кожны горад тура стане ўдзельнікам запісу новай пласцінкі. Па выніках, у альбом увойдзе па адной песні з кожнага канцэрту", - тлумачаць музыкі.

Атрыманы ў выніку альбом, стане дзясятым рэлізам у дыскаграфіі LUMEN.

Арганізатары канцэрту адзначаюць, што гурт адрозніваецца прафесійным падыходам да якасці гуку і выдатнымі светлавымі шоў падчас канцэртаў.

У праграму новага тура "Лабірынт" увойдуць як новыя песні, так і песні з усіх папярэдніх альбомаў



Канцэрт-запіс Lumen пройдзе 21 лістапада ў мінскім клубе "Рэактар".
пачатак 19-00.
Квіткі: папярэдне 45 000-55 000 (ТАНЦПОЛ).
Кропкі продажў: клуб Рэактар, ГЦ Купалаўскі, ГЦ "РЫГА, пераход ст. мятро Я.Коласа,
пераход ГУМ (каса тэатра) і ў грамадскіх распаўсюджвальнікаў!!!

Інфармацыя: + 375 29 674 97 61, + 375 29 851 77 06.
Фота: musicmaking.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі