Расійская грэчка падаражае да 19 тысяч за кілаграм?

Пакуль у Беларусі ўзняўся чарговы ажыятаж вакол грэчкі, Еўрарадыё пацікавілася ў садках, школах і бальніцах, на колькі падаражанне круп паўплывала на рацыён у сталоўках.

Як высветлілася радзей даваць грэчку на абед там не сталі, таму што ёсць нормы.

"Ёсць нормы, якія мы павінны абавязкова выконваць. Таму радзей даваць грэчку не сталі. Не менш за тры разы. Тры, чатыры разы на тыдзень ідзе грэчка. Грэчка падаражала, вядома ж, даражэй стала і каша", – распавялі Еўрарадыё у 11-й бальніцы Мінска.

"Менш варыць грэчку не сталі, – запэўніваюць у 10-й лякарні. – Але даводзіцца больш грошай выдаткоўваць. Як на ўсіх людзей, так і на нас гэта адбілася".

У садках і школах таксама ёсць нормы, але па іх грэчка там толькі беларуская.

"У нас ёсць 10-дзённае меню, зацверджанае. І згодна з ім, мы дзесяць дзён даем крупы. Таму, як давалі, так і даем. Але мы бярэм толькі беларускія прадукты. Мы можам набываць толькі тыя прадукты расійскія, якія ў нас не растуць, напрыклад, рыс. А ўсё астатняе толькі беларускае", – распавялі Еўрарадыё ў першым сталічным садку.

Аналагічная сітуацыя і ў школах. Праўда, у школьнай сталоўцы на яе яшчэ ідзе нацэнка 50 працэнтаў.

"Цяпер нам грэчку завозяць танней. Адзін завоз быў 4870, з нацэнкай гэта 7300", – распавялі ў 7-й гімназіі Мінска.

А вось другі завоз быў даражэйшы, ужо 5754 без нацэнкі.

Набыць беларускую грэчку ў крамах цяпер складана. Наша краіна вырошчвае толькі пятую частку ад патрэбнага. Напрыклад, на фірме "Дабрада" сёлета быў толькі адзіны завоз айчынных круп. І там “каштоўная” грэчка ўжо скончылася. Каштавала яна для юрыдычных асобаў амаль 6,5 тысяч рублёў. Пакуль яшчэ беларуская грэчка часам трапляецца ў невялікіх крамах.

Расійскія ж крупы, якія збольшага пастаўляюцца ў Беларусь, перасягнулі 10 тысяч за кілаграм. Знайшлася грэчка, якая каштуе больш за 16 тысяч! Яна расфасаваная ў Беларусі, але прывезеная з Расіі, распавялі Еўрарадыё ў фірме “Светлара”. Там патлумачылі, што толькі за снежань расійскія крупы падаражэлі на 64%, а за ўвесь 2010 год у 4,5 разы! Адсюль і такі “залаты” кошт.

"Вырас кантрактны кошт на грэчку ў Расіі, таму і падняліся адпускныя кошты ў нас", - патлумачыла супрацоўніца фірмы.

А попыт на грэчку, па яе словах, не паменшыўся, і людзі гатовыя плаціць нават па 16 тысяч за кілаграм.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў кампаніі "Добрада" расійская грэчка прывозіцца першага гатунку, а беларуская ў іх была толькі трэцяга. Ды і як высветлілася знайсці ў крамах яе амаль не магчыма. А спецыялісты мяркуюць, што кошт на расійскую грэчку можа вырасці яшчэ на пару тысяч з-за чарговага падвышэння закупачных коштаў у Расіі.

Год таму грэчку можна было купіць нават са зніжкай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі