Расіяне лічаць Беларусь самай паспяховай краінай у СНД

Расіяне лічаць Беларусь самай паспяховай краінай у СНД

Вялікая частка расіян лічыць Беларусь самай паспяховай і стабільнай краінай у СНД. Такія вынікі паказала даследаванне, праведзенае Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ). Вынікі даследаванн былі апублікаваныя 4 снежня на прэс-канферэнцыі ў Маскве, інфармуе БЕЛТА.

68% апытаных расіян назвалі Беларусь самай стабільнай і паспяховай краінай у СНД. Другое месца займае Казахстан (52%), на трэцім ідзе Азербайджан (16%). Далей ідуць Арменія (14%), Грузія (12%), Узбекістан (10%), Туркменістан (8%). Па 5% рэспандэнтаў выказаліся за Кыргызстан і Таджыкістан, 4% — за Малдову, за Украіну — толькі 2% апытаных.

Таксама расіяне лічаць Беларусь першай сярод партнёраў, якія падтрымліваюць Расію на міжнароднай арэне. За гэта выказаліся 60% апытаных. На другім месцы зноў апынуўся Казахстан (47%), а трэцяя — Арменія (13%). Краінамі, якія найменш імкнуцца да супрацоўніцтва з Расіяй, рэспандэнты назвалі Малдову (4%), Туркменістан (3%) і Украіну (1%).

Па словах сацыёлагаў, вынікі апытанняў практычна не мяняюцца апошнія восем гадоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі