Расія мацней цісне на Беларусь, чым ЗША
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур даў інтэрв’ю агенцыі “Інтэрфакс-Захад”. Еўрарадыё друкуе вытрымкі. Пра амерыканска-беларускія стасункі: “ Мы не хочам разрыву адносінаў (з Беларуссю – ЕРБ). Мы працягваем працу па культурных праграмах, праграмах абмену... Працэс
выдачы віз будзе адноўлены ў аўторак. Сярод беларусаў ёсць думка, што
ЗША не павінны пярэчыць, а павінны прыняць чыюсці рацыю. Але дыпламатыя
– не толькі ветлівасць. Дыпламат, які не прэзэнтуе пункт гледжання свае
краіны, не робіць сваю працу. Мы робім сваю працу, і гэта выклікаkf раздражненне ў Беларусі. Але гэта проста цяжкі момант у нашых стасунках”.
Пра “шпіёнскі сюжэт” БТ: “У нас няма шпіёнаў у Беларусі. Людзі, пра якіх ішла размова – супрацоўнікі нашай службы бяспекі. Іх імёны былі пададзеныя ў МЗС яшчэ ў кастрычніку летась. Абвіначанні беспадстаўныя”.
Пра затрыманага амерыканскага грамадзяніна Зельцэра: “Мы атрымалі доступ да сп. Зельцэра толькі 12 сакавіка, праз 2 тыдні пасля ягонага затрымання.Аднак мы не здолелі абмеркаваць прычын ягонага арышту. Ёсць медычныя прэпараты, якія яму трэба і якіх ён не атрымлівае. Гэты факт нас непакоіць”.
Пра пагрозу суверэнітэту Беларусі і пра ціск ЗША і Расіі: “Мы лічым, што Беларусь павінна быць суверэннай краінай. Беларусы маюць права самастойна абіраць сваю будучыню, сваіх саюзнікаў, сваю палітыку. Крокі супраць “Белнафтахіму” звязаныя з замарозкаю рахункаў. Я не бачыў статыстыкі, якая б дазволіла гаварыць пра сур’ёзныя эканамічныя наступствы гэтых крокаў. Тыя крокаў, якія зрабіла Расея, выклікалі нашмат большае эканамічнае ўздзеянне. Я не называю гэта санкцыямі. Аднак да 2007 г. кошт на газ складаў 46 долараў за 1000 кубаметраў, а цяпер гэта – 128 і я перакананы, што ён будзе расці”.
Джонатан Мур агучыў умовы, пры якіх будуць знятыя санкцыі супраць “Белнафтахіму”: “Нас непакоіць, што ў турме знаходзіцца яшчэ адзін палітвязень. Нягледзячы на тое, што пяць чалавек вызвалілі, працэс не працягнуўся. Гэтую пазіцыю мы раздзяляем з Еўрасаюзам. Апрача таго, гэта роўныя умовы для незалежных СМІ, правядзенне справядлівых і чэсных выбараў і іншыя крокі да паляпшэння з правамі чалавека ў Беларусі”.