Радзівонаў падпісаў новы кантракт з БАТЭ

Радзівонаў падпісаў новы кантракт з БАТЭ

Адзін з лідараў БАТЭ Віталь Радзівонаў працягне выступаць за барысаўскі клуб. Адпаведны кантракт быў падпісаны 30 снежня. Умовы і тэрмін дзеяння новай дамовы з футбалістам не раскрываюцца.

Як адзначае прэс-служба клуба, за дзевяць з паловай сезонаў, што нападаючы правёў у шэрагах барысаўчан, ён стаў не толькі лідарам разнастайных бамбардзірскіх намінацый, але і сапраўдным пераможным талісманам клуба. З таго часу, як у 2006-м Радзівонаў перабраўся ў Жодзіна, БАТЭ ні разу не выпусціў чэмпіёнскі тытул!

Дарэчы, 31 студзеня стала вядома, што кантракт з БАТЭ падоўжыў і паўабаронца Аляксандр Валадзько.

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі