Radiohead у промнях лазера
Radiohead знялі кліп на песню «House of Cards» з альбома «In Rainbows»,
дзе выкарысталі тэхналогіі, якія дазваляюць атрымліваць рэалістычныя
малюнкі пры дапамозе лазераў. Як перадае Lenta.ru, для стварэння трохмерных малюнкаў былі выкарыстаны тры лазеры, якія круцяцца і робяць 900 здымкаў у хвіліну і працуюць па прынцыпе лазернага далямеру LIDAR, які здольны ствараць трохмерны малюнак пасля вымярэння адлегласці да аб'екта.
Нагадаем, што раней Radiohead прапанавалі фанатам зрабіць анімацыйны кліп на любую з песень з альбома «In Rainbows» і паабяцалі, што аўтар лепшага сцэнара атрымае прыз у памеры 10 тысяч долараў на ўвасабленне сваёй ідэі.
Фото: www.lovegoloven.narod.ru