Radiohead і Blur падтрымалі музычных “піратаў”

Гурты Radiohead і Blur выступілі ў падтрымку карыстальнікаў інтэрнэту, якія пампуюць музыку праз файлаабменныя сеткі, піша The Daily Telegraph.
Музыкі заявілі, што не згодныя з намерамі заканадаўцаў увесці санкцыі для карыстальнікаў такіх сетак і адключаць піратаў ад інтэрнэту.

Такім чынам, Blur і Radiohead далучыліся да Кааліцыі брытанскіх музыкаў Featured Artists Coalition, удзельнікі якой раней заявілі, што не дазволяць ставіць па-за законам цэлае пакаленне музычных фанатаў.

Барабаншчык Blur назваў музычнае пірацтва "пазітыўнай з'явай", а гітарыст Radiohead Эд А'Браян адзначыў, што людзі, якія азнаёміліся з музыкай праз інтэрнэт, больш схільныя набыць дыск або пайсці на канцэрт калектыву.

Фота: beatlive.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі