Пуцін заклікаў вывезці жыхароў Херсона

Расійскія войскі працягваюць выводзіць некаторыя падраздзяленні з Херсонскай вобласці, кажуць у ISW / @HersonVestnik
Расійскія войскі працягваюць выводзіць некаторыя падраздзяленні з Херсонскай вобласці, кажуць у ISW / @HersonVestnik

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў вывезці жыхароў Херсона з зоны баявых дзеянняў, паведамляюць расійскія інфармагенцтвы.  

"Цывільнае насельніцтва не мусіць пакутаваць ад абстрэлаў, нейкіх наступальных і контрнаступальных, іншых мерапрыемстваў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі", — сказаў Пуцін.

Раней прадстаўнік прарасійскіх акупацыйных уладаў Кірыл Страмавусаў казаў, што ў найбліжэйшыя паўтары-два тыдні сутыкненні на гэтай частцы фронту могуць актывізавацца.  

Тым часам расійскія войскі працягваюць выводзіць некаторыя падраздзяленні з паўночна-заходняй часткі Херсонскай вобласці, але ўсё яшчэ незразумела, ці будуць расійскія войскі змагацца за Херсон, кажуць у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW). А ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ гаварылася, што на аўтадарогах вобласці актывізаваўся рух "грузавых і легкавых аўтамабіляў з нарабаванай маёмасцю".

"Значныя рабаванні адбываюцца ў Берыславе і найбліжэйшых населеных пунктах", — гаворыцца ў зводцы Генштаба УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі