Пуцін стаў героем амерыканскага мультсерыяла

Прэмьер-міністр РФ Уладзімір Пуцін стаў героем папулярнага амерыканскага мультсерыяла “Грыфіны”. У новай серыі хлопчык С’ю і сабака Браян апынаюцца ў Маскве. Там іх адразу арыштоўваюць, бо яны зусім не падобныя да мядзведзяў на роварах, якія складаюць насельніцтва Расіі. Арыштаваных прымаюць за амерыканскіх шпіёнаў і вядуць да кіраўніка расійскага Ўрада.

Як паведамляе NEWSru.com, у мультфільме Пуцін выкарыстоўвае нунчакі як вешалку для паліто, страляе ў сцяну з арбалета, каб павесіць гальштук, і прыкурвае ад аўтамата Калашнікава ў натуральную велічыню.

Аднак, Пуцін аказваецца станоўчым персанажам: ён паказвае С’ю і Браяну мультфільм “Вожык у тумане”, у выніку чаго героі дзякуюць яму за дапамогу.

Фота: fanparty.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі