Прызначаны новы гендырэктар "Белтэлекама"
Новым дырэктарам прызначаны Сяргей Папкоў, які раней займаў пасаду дырэктара філіяла "Белтэлекама" "Мінская гарадская тэлефонная сетка".
Новага кіраўніка 5 красавіка прадставіў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, паведамілі БелаПАН у "Белтэлекаме".
Канстанцін Цікар, які ўзначальваў кампанію на працягу апошніх пяці гадоў (з 30 студзеня 2006 года), завяршыў працу на пасадзе кіраўніка прадпрыемства паводле згоды бакоў.