Прыхільнікі Radiohead падарылі музыкам канцэртны DVD

Radiohead атрымалі новы канцэртны DVD дзякуючы сваім фанатам.  Праграма DVD складзеная з аматарскіх запісаў, зробленых у жніўні мінулага года падчас шоў каманды ў Празе. Выпуск такога канцэртніка ўхвалілі і падтрымалі самі Том Ёрк (Thom Yorke) і яго калегі па гурце: яны далі стваральнікам дыска “майстар-версію” копіі аўдыёзапісуаў, зробленых падчас канцэрту.

Па словах фэнаў, галоўнай мэтай гэтага DVD было паказаць гурт на сцэне з як мага большай колькасці ракурсаў. З вынікам ужо можна азнаёміцца на сайце стваральнікаў дыска. Пакуль гэтае відэа не прадаецца, але ў далейшым плануецца рэліз канцэртніка на Blu-Ray дысках.

Тым часам, Radiohead працягваюць працаваць над новым альбомам, паслядоўнікам рэлізу 2007 года «In Rainbows». Адна з новых песень ужо была прэзентаваная публіцы на фестывалі Big Chill, які прайшоў у жніўні ў Хэрфардшыры. Па некаторых дадзеных, кружэлка можа з'явіцца ўжо ў канцы гэтага - пачатку наступнага года.

Фота: callenostalgia.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі