Прыгожын заарканіў Руслана Аляхно

Вядомы расійскі прадзюсар Іосіф Прыгожын нядаўна падпісаў кантракт з папулярным беларускім поп-выканаўцам.
Прыгожын з'яўляецца кіраўніком гуказапісвальнай кампаніі, якая раскручвае дыскі Аляксандра Барыкіна, Дзідзюлі, Варвары і іншых зорак расійскай эстрады, у тым ліку і яго жонкі Валерыі. А днямі калектыў Прыгожына папоўніўся яшчэ і пераможцам конкурсу "Народны артыст" Русланам Аляхно.

Беларускі выканаўца ўжо паспеў сабраць нямала прыхільнікаў сваёй творчасці, нават прадстаўляў краіну на "Еўрабачанні-2008". Зараз Іосіф Прыгожын плануе запісаць новую песню з Аляхно і зняць на яе кліп.

Фота: belmus.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі