Пры выбуху ў Луганску загінуў "генпракурор ЛНР"

Пры выбуху ў Луганску загінуў "генпракурор ЛНР"

У Луганску загінуў так званы "генпракурор ЛНР" Сяргей Гарэнка, паведамляюць расійскія СМІ. Разам з ім загінула і яго намесніца Кацярына Стэгленка.

Паведамляецца, што сёння ў кабінеце Гарэнкі адбыўся выбух. Паводле некаторых версіяў, да яго могуць быць датычныя ўкраінскія партызаны. У СМІ пішуць, што хтосьці прынёс у будынак выбуховае прыстасаванне.

Гарэнка нарадзіўся ў 1982 годзе ў горадзе Свярдлоўску Луганскай вобласці. Ён закончыў Луганскую акадэмію ўнутраных спраў МУС і Луганскі дзяржаўны ўніверсітэт унутраных спраў.

З 2017 года ён выконваў абавязкі генпракурора так званай "ЛНР", а ў лістападзе 2019-га быў канчаткова зацверджаны на пасадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі